![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/9/9f/Dinara_Knin_Croatia.jpg/640px-Dinara_Knin_Croatia.jpg&w=640&q=50)
Дзінара
From Wikipedia, the free encyclopedia
Дзінара (харв.: Dinara) — гара ў Харватыі і Босніі і Герцагавіны вышынёй 1913 м (пік Троглаў)[1], частка Дзінарскага нагор’я. Пік Сіньял з вышынёй 1831 м — самы высокі харвацкі пік[1][2]. Размешчана на мяжы паміж Харватыяй і Босніяй і Герцагавінай у Далмацыі недалёка ад горада Кнін. Ля падножжа гары ў непасрэднай ад яе блізкасці размешчаны населены пункт Кіева, з якога адкрываецца ўражальная панарама на ўсю гару. Дзінара з’яўляецца адной з многіх вяршыняў Дзінарскага нагор’я, аднак прыкметна выбіваецца з навакольнага ландшафту. Расліннасць на гары бедная, дрэў няма. Узыходжанне на гару дзякуючы пакатасці яе схілаў не з’яўляецца складаным, і Дзінара нярэдка становіцца аб’ектам паходаў і экскурсій з суседніх населеных пунктаў.
Хуткія факты Дзінара, Найвышэйшы пункт ...
Дзінара | |
---|---|
харв. Dinara | |
![]() Від на Дзінару з горада Кнін | |
Найвышэйшы пункт | |
Абсалютная вышыня | 1 913[1] м |
Адносная вышыня | 1 086 м |
Размяшчэнне | |
44°03′22″ пн. ш. 16°22′53″ у. д.HGЯO | |
Краіны | |
![]() |
Закрыць