From Wikipedia, the free encyclopedia
Дзяўчынка — чалавек жаночага полу ва ўзросце ад нараджэння да дасягнення паўналецця, калі дзяўчынка становіцца жанчынай. Тэрмін таксама можа выкарыстоўвацца для абазначэння маладой жанчыны.
З XVIII стагоддзя суадносіны палоў усталяваліся на ўзроўні 1050 хлопчыкаў на кожную 1000 народжаных дзяўчынак. У некаторых традыцыйных культурах Азіі і Афрыкі не вітаюцца з-за звычаю даваць ім пры замужжы пасаг. У пачатку XXI стагоддзя суадносіны хлопчыкаў да дзяўчынак да 10 гадоў складала прыкладна 104 да 100[1][2].
Міжнародны пакт аб эканамічных, сацыяльных і культурных правах устанавіў, што «пачатковая адукацыя стане абавязковай і даступнай для ўсіх», аднак у некаторых краінах у дзяўчынак менш магчымасць паступіць у пачатковую ці сярэднюю школы ў параўнанні з хлопчыкамі (70 % і 74 % супраць 59 % і 65 %). Многімі дзяржавамі былі прыняты «Мэты развіцця тысячагоддзя», і дзякуючы ім, пачынаючы з 1990 года, гэты разрыў павінен быў скараціцца.[3]
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.