Дзяўчына з жамчужнай завушніцай (фільм)
From Wikipedia, the free encyclopedia
«Дзяўчы́на з жамчу́жнай завушні́цай» або «Дзяўчо́ з пе́рлавай завушні́цай»[11] (англ.: Girl with a Pearl Earring) — мастацкі фільм 2003 года рэжысёра Пітэра Уэбера[12]. У аснову кінакарціны быў пакладзены аднайменны раман 1999 года амерыкана-брытанскай пісьменніцы Трэйсі Шэвалье, адаптацыяй рамана займалася сцэнарыстка Алівія Хетрыд[en]. Галоўныя ролі ў фільме выканалі Колін Фёрт і Скарлет Ёхансан.
Дзяўчына з жамчужнай завушніцай | |
---|---|
англ.: Girl with a Pearl Earring | |
Жанр | драматычны фільм[1][2][…], біяграфічны фільм, экранізацыя рамана[d] і рамантычны фільм |
Рэжысёр | |
Прадзюсар | |
Сцэнарыст | |
У галоўных ролях |
|
Аператар | |
Кампазітар | |
Кінакампанія | Archer Street[d][8], Delux Productions[d][8] і UK Film Council[d] |
Працягласць | 95 хв. |
Бюджэт | £10 млн. |
Зборы | $33 млн. |
Краіна | |
Мова | англійская |
Год | 2003, 23 верасня 2004[9] і 12 снежня 2003[10] |
IMDb | ID 0335119 |
Падзеі фільма адбываюцца ў 1665 годзе ў горадзе Дэлфт (Галандыя). У дом мастака Яна Вермера прыходзіць працаваць новая пакаёўка — юная прыгажуня Грыт, сям’я якой апынулася на мяжы банкруцтва. Шматдзетная сям’я паспяховага мастака насупраць — належыць да вельмі забяспечаных, аднак апошнім часам яе дабрабыт залежыць ад прыхамацяў багатага патрона, арыстакрата Пітэра Ван Рэйвена, які ўсё больш неахвотна замаўляе ў Вермера карціны. З’яўленне пакаёўкі прыносіць у жыццё сям’і новыя клопаты, але дае мастаку новую крыніцу натхнення[11] .
Прэм’ера фільма адбылася 31 жніўня 2003 года на кінафестывалі ў Тэльюрайдзе[en]. У шырокі пракат карціна выйшла 12 снежня 2003 года ў ЗША, а затым 16 студзеня 2004 года ў Вялікабрытаніі[13]. Пры бюджэце ў 10 мільёнаў фунтаў, фільм сабраў у сусветным пракаце 33 мільёны долараў[14] .
Карціна атрымала пераважна станоўчыя водгукі рэцэнзентаў, якія ўсхвалялі візуальнае рашэнне фільма, а таксама ігру акцёраў, тым не менш падвяргаючы крытыцы некаторыя элементы сюжэту. Карціна была адзначана 17 кінапрэміямі, а таксама шматлікімі намінацыямі, у тым ліку 10 намінацыямі на прэмію «BAFTA», 3 намінацыямі на «Оскар» і 2 намінацыямі на «Залаты глобус» .