Дзяржаўная служба Украіны па надзвычайных сітуацыях
From Wikipedia, the free encyclopedia
Дзяржаўная служба Украіны па надзвычайных сітуацыях (ДСНС Украіны, укр.: Державна служба України з надзвичайних ситуацій, ДСНС України) — цэнтральнае дзяржаўнае ведамства Украіны, якое ўваходзіць у сістэму органаў выканаўчай улады, што забяспечвае рэалізацыю дзяржаўнай палітыкі ў сферах грамадзянскай абароны, абароны насельніцтва і тэрыторый ад надзвычайных сітуацый і прадухілення іх узнікнення, ліквідацыі надзвычайных сітуацый, выратавальнай справы, тушэння пажараў, пажарнай і тэхнагеннай бяспекі, дзейнасці аварыйна-выратавальных службаў, прафілактыкі траўматызму невытворчага характару, а таксама гідраметэаралагічнай дзейнасці[2]
Дзяржаўная служба Украіны па надзвычайных сітуацыях | |
---|---|
Агульная інфармацыя |
|
Краіна | |
Юрысдыкцыя | Украіна |
Дата стварэння | 1991 |
Папярэдняе ведамства | Ministry of Emergencies of Ukraine[d] |
Вышэйшае ведамства | Міністэрства ўнутраных спраў Украіны |
Штаб-кватэра | |
Гадавы бюджэт | 43 130 890 500 ₴[1] |
Сайт | dsns.gov.ua (укр.) |
Дзяржаўная служба Украіны па надзвычайных сітуацыях ўтворана[3] Указам Прэзідэнта Украіны № 726/2012 ад 2012/12/24 года шляхам рэарганізацыі Міністэрства надзвычайных сітуацый Украіны і Дзяржаўнай інспекцыі тэхнагеннай бяспекі Украіны.
З 25 красавіка 2014 года дзейнасць Службы накіроўваецца і каардынуецца Кабінетам Міністраў праз міністра ўнутраных спраў Украіны[4].