![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/1/1d/Dervish_flag.svg/langbe-640px-Dervish_flag.svg.png&w=640&q=50)
Дзяржава дэрвішаў
From Wikipedia, the free encyclopedia
Дзяржава дэрвішаў (самал.: Daraawiish, араб. دولة الدراويش) — дзяржаўнае ўтварэнне, якое існавала на поўначы Самалі ў пачатку XX стагоддзя. Было створана ў пачатку XX стагоддзя Махамедам Хасанам, рэлігійным лідарам, які аб’яднаў мясцовыя кланы пад лозунгамі барацьбы з засіллем еўрапейцаў. Дзяржава дэрвішаў набыла вядомасць у ісламскіх і заходніх краінах дзякуючы яе супраціву еўрапейскім імперыям — Англіі і Італіі. Сілы дэрвішаў паспяхова адбівалі націск брытанцаў і прымусілі іх адступіць да прыбярэжнай зоны. Дзяржава дэрвішаў была прызнана ў якасці саюзніка Асманскай імперыяй і Германіяй. Яна заставалася адзінай незалежнай мусульманскай дзяржавай на кантыненце ў перыяд Першай сусветнай вайны. Пасля чвэрці стагоддзя супрацьстаяння брытанцам дэрвішы былі канчаткова разгромленыя ў 1920 годзе.
Гістарычная дзяржава | |||
Дзяржава дэрвішаў | |||
---|---|---|---|
самал.: Daraawiish араб. دولة الدراويش | |||
|
|||
![]() |
|||
1895[1] — 1920
|
|||
Сталіца | |||
Мова(ы) | самалійская | ||
Рэлігія | religious syncretism[d] | ||
Форма кіравання | polyarchy[d], Category:Chieftainships[d] і султанат[d] | ||
![]() |