Дзяніскавіцкі сельсавет
адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Ганцавіцкім раёне Брэсцкай вобласці Беларусі / From Wikipedia, the free encyclopedia
Дзяні́скавіцкі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Ганцавіцкім раёне Брэсцкай вобласці Беларусі. Цэнтр і адзіны населены пункт — вёска Дзяніскавічы.
Хуткія факты Дзяніскавіцкі сельсавет, Краіна ...
Дзяніскавіцкі сельсавет | |
---|---|
Краіна |
![]() |
Уваходзіць у | Ганцавіцкі раён |
Уключае | 1 населены пункт |
Адміністрацыйны цэнтр | Дзяніскавічы |
Дата ўтварэння | 12 кастрычніка 1940 |
Насельніцтва (2019) | 778 |
|
|
Часавы пояс | UTC+03:00 |
Код аўтам. нумароў | 1 |
Закрыць
Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў Ганцавіцкім раёне Пінскай вобласці. З 8 студзеня 1954 года — у Брэсцкай вобласці. 22 снежня 1959 года ў склад Чудзінскага сельсавета перададзена вёска Будча[1]. З 25 снежня 1962 года па 30 ліпеня 1966 года ў складзе Ляхавіцкага раёна. На 1 студзеня 1974 года ў складзе Дзяніскавіцкага сельсавета быў 1 населены пункт[2].
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 1223 чалавекі[3], з іх 98,9 % — беларусы, [4]; паводле перапісу 2019 года — 778 чалавек[5].