беларускі футбаліст From Wikipedia, the free encyclopedia
Дзмітрый Кавалёнак (нар. 3 лістапада 1977, Мінск) — беларускі футбаліст, нападнік. Вядомы ў першую чаргу дзякуючы шматгадовым выступам за гродзенскі «Нёман», за які адзначыўся 68 галамі ў чэмпіянаце Беларусі.
Поўнае імя | Дзмітрый Юр’евіч Кавалёнак | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Нарадзіўся |
3 лістапада 1977[1] (47 гадоў) |
||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Грамадзянства | Беларусь | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Рост | 180 см | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Вага | 75 кг | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Пазіцыя | нападнік | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Клубная кар’ера[* 1] | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||||||||||||||||||||
|
Выхаванец мінскай ДЮСШ «Трактар», пазней перабраўся ў «Змену», за якую выступаў у Трэцяй лізе. Пазней некаторы час правёў у Швейцарыі, дзе гуляў за дубль жэнеўскага «Сервета». У 1998 годзе вярнуўся ў Беларусь. Трапіў у «Дынама», але не здолеў прабіцца ў асноўны склад.
У 2001 годзе перайшоў у гродзенскі «Нёман», выступленне за які прынесла Кавалёнку найбольшы поспех. Быў рэкардсменам клуба па колькасці забітых галоў за ўсю гісторыю суверэннага чэмпіянату Беларусі (у 2023 годзе яго перагнаў Павел Савіцкі). У 2005—2006 гадах гуляў за наваполацкі «Нафтан» і ждановіцкую «Дарыду», але ў 2007 годзе вярнуўся ў гродзенскі клуб. 22 мая 2010 года адзначыўся хет-трыкам у браму мінскага «Партызана».
У пачатку 2013 стала вядома, што «Нёман» не будзе падпісваць новы кантракт з Кавалёнкам. Аматары клуба, якія лічылі Кавалёнка легендай гродзенскага футбола, пачалі кампанію па збору подпісаў за захаванне іграка ў гродзенскім клубе. Тым не менш, у сакавіку 2013 года ён стаў іграком мікашэвіцкага «Граніта». У жніўні 2013 года перайшоў у «Ліду». Стаў лідарам лідскага клуба замест пакінуўшага «Ліду» Ігара Крывабока, за палову сезона забіў 12 галоў.
У красавіку 2014 года, пасля заканчэння тэрміну кантракта з «Лідай», атрымаў прапанову вярнуцца ў «Нёман». 3 красавіка 2014 зноў стаў іграком гродзенскага клуба[2][3]. У складзе «Нёмана» у сезоне 2014 пераважна выхадзіў на замену. 25 мая 2014 года аформіў дубль у браму бабруйскай «Белшыны», чым дапамог гродзенскаму клубу атрымаць выніковую перамогу 4:3.
Па заканчэнні сезона 2014 застаўся ў «Нёмане», нягледзячы на фінансавыя праблемы гродзенскага клуба (з-за якіх Гродна пакінула большасць асноўных ігракоў). У сакавіку 2015 падпісаў новы кантракт з «Нёманам»[4]. У 2015—2017 ужо толькі зрэдку выхадзіў на замену ў канцы матча. У лістападзе 2017 года абвясціў б завяршэнні кар’еры, 26 лістапада згуляў свой апошні матч, у якім «Нёман» перамог салігорскі «Шахцёр» з лікам 3:1. Пасля заканчэння сустрэчы адбылася цырымонія развітання з нападнікам, на якой стала вядома, што Кавалёнак зойме пасаду спартыўнага дырэктара гродзенскага клуба[5].
У чэрвені 2023 года быў затрыманы гродзенскім АПАМам, але хутка адпушчаны[6]. Неўзабаве пакуніў пасаду ў «Нёмане»[7][8].
Сезон | Дывізіён | Клуб | Краіна | Матчы | Галы |
---|---|---|---|---|---|
1994/95 | Д3 | Змена | 12 | 1 | |
1995 | Д3 | Змена | 3 | 1 | |
1998 | Д2 | Дынама-Юні | 0 | 0 | |
1999 | Д2 | Дынама-Юні | 25 | 18 | |
2000 | Д1 | Дынама | 8 | 0 | |
2000 | Д3 | Дынама-2 | 11 | 2 | |
2001 | Д1 | Нёман | 22 | 6 | |
2002 | Д1 | Нёман | 23 | 11 | |
2003 | Д1 | Нёман | 30 | 6 | |
2004 | Д1 | Нёман | 29 | 5 | |
2005 (1) | Д1 | Нафтан | 8 | 0 | |
2005 (2) | Д1 | Дарыда | 12 | 6 | |
2006 | Д1 | Дарыда | 22 | 7 | |
2007 | Д1 | Нёман | 14 | 2 | |
2008 | Д1 | Нёман | 28 | 10 | |
2009 | Д1 | Нёман | 25 | 5 | |
2010 | Д1 | Нёман | 21 | 12 | |
2011 | Д1 | Нёман | 22 | 4 | |
2012 | Д1 | Нёман | 23 | 3 | |
2013 (1) | Д2 | Граніт | 13 | 3 | |
2013 (2) | Д2 | Ліда | 15 | 12 | |
2014 | Д1 | Нёман | 24 | 3 | |
2015 | Д1 | Нёман | 15 | 1 | |
2016 | Д1 | Нёман | 11 | 0 | |
2017 | Д1 | Нёман | 5 | 0 | |
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.