From Wikipedia, the free encyclopedia
Дзмітрый Андрусаў (руск.: Дмитрий Николаевич Андрусов, славацк.: Dimitrij Andrusov; 7 лістапада 1897, Юр’еў, Расійская імперыя — 1 красавіка 1976, Браціслава, ЧССР) — славацкі геолаг расійскага паходжання, член Акадэміі навук Славакіі. Лічыцца заснавальнікам сучаснай славацкай геалогіі.
Дзмітрый Андрусаў | |
---|---|
Dimitrij Andrusov | |
Дата нараджэння | 7 лістапада 1897[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 1 красавіка 1976[1] (78 гадоў) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Бацька | Nicolai Ivanovich Andrusov[d] |
Маці | Nadeschda Schliemann[d] |
Род дзейнасці | палеантолаг, выкладчык універсітэта, геолаг |
Навуковая сфера | геалогія |
Месца працы | |
Альма-матар | |
Вядомы як | тэктанічныя даследаванні Заходніх Карпатаў |
Член у |
|
Узнагароды |
Медаль Густава Штайнмана[d] (1973) |
Дзмітрый Андрусаў нарадзіўся ў Юр’еве (цяпер Тарту, Эстонія). Унук археолага Генрыха Шлімана, сын геолага Мікалая Андрусава[6]. У 1915—1918 навучаўся ў Петраградзе, у 1920—1922 — у Сарбонскім універсітэце (Францыя). Пасля працягнуў адукацыю на факультэце хімічных тэхналогій Чэшскага тэхнічнага ўніверсітэта ў Празе (скончыў у 1925). З 1929 працаваў у гэтым універсітэце[6].
Пасля акупацыі Чэхіі Трэцім рэйхам і закрыцця вышэйшых навучальных устаноў Дзмітрый Андрусаў з’ехаў у Славакію, дзе з 1938 працаваў у Браціслаўскім тэхнічным універсітэце. З 1940 адначасна працаваў і на прыродазнаўчым факультэце ўніверсітэта Коменскага. Стаў першым прафесарам геалогіі ў славацкіх школах[7].
У 1952—1970 кіраваў аддзелам геалогіі прыродазнаўчага факультэта. Акрамя лекцый, склаў некалькі падручнікаў і праводзіў экскурсіі на прыродзе. Заснаваў і ў 1957—1958 быў першым дырэктарам геалагічнай лабараторыі, пазней пераўтворанай у Геалагічны інстытут Акадэміі навук Славакіі.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.