From Wikipedia, the free encyclopedia
Дзмітрый Іванавіч Данцоў (укр.: Донцов Дмитро Іванович, 30 жніўня 1883, Мелітопаль — 30 сакавіка 1973, Канада) — украінскі літаратурны крытык, публіцыст, палітычны дзеяч, тэарэтык інтэгральнага ўкраінскага нацыяналізму.
Дзмітрый Іванавіч Данцоў | |
---|---|
укр.: Дмитро Іванович Донцов | |
Асабістыя звесткі | |
Дата нараджэння | 29 жніўня 1883[1] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 30 сакавіка 1973[1] (89 гадоў) |
Месца смерці | |
Пахаванне | |
Грамадзянства | |
Бацька | Q18043519? |
Жонка | Q12102064? |
Альма-матар | |
Месца працы | |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | журналіст, літаратурны крытык, публіцыст, філосаф, палітык |
Грамадская дзейнасць | |
Член у | |
Подпіс | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Дзмітрый Іванавіч Данцоў нарадзіўся 30 жніўня 1883 года. У 1900 годзе, пасля заканчэння Мелітопальскага рэальнага вучылішча, пакідае родны горад і пераязджае ў Царскае сяло каля Пецярбурга, дзе працягвае адукацыю на юрыдычным факультэце Пецярбургскага ўніверсітэта, які канчае ў 1907 годзе.
Студэнтам пачынае інтэнсіўную палітычную дзейнасць і ў 1905 годзе ўступае ва Украінскую сацыял-дэмакратычную рабочую партыю (УСДРП). Двойчы арыштоўваўся (у 1905 г. у Пецярбургу і ў 1908 г. у Кіеве), пасля другога арышту і васьмі месяцаў за кратамі, захадамі сваякоў яго выпускаюць на парукі, і ў тым жа годзе ён выязджае ў Галіцыю.
У 1909—1911 гадах Дзмітрый Данцоў вучыцца ў Венскім універсітэце, там жа ажаніўся з украінскай студэнткай Марыяй Бачынскай. Правучыўшыся тры семестры ў Вене, у 1911 годзе пераязджае да Львова, дзе працягвае навучанне. У 1917 годзе атрымлівае ступень доктара юрыдычных навук.
У 1913 годзе Данцоў праз канфлікт на нацыянальным грунце выходзіць з УСДРП. Робіцца першым старшынёй Саюза вызвалення Украіны, заснавананага 4 жніўня 1914 года.
З 1914 г. жыве ў Вене і Берліне, а з 1916 г. — у Швейцарыі, актыўна ўключаецца ў работу Саюза вызвалення Украіны, на чале якога становіцца. У пачатку 1918 г. вяртаецца ў Кіеў, дзе працуе ў гетманскіх урадавых структурах, робіцца дырэктарам Украінскага тэлеграфнага агенцтва (УТА) пры ўрадзе гетмана Паўла Скарападскага. Быў адным з заснавальнікаў Партыі хлебаробаў-дэмакратаў.
На працягу 1919—1921 гг. — шэф Украінскага прэс-бюро пры пасольстве УНР у Берне (Швейцарыя).
З 1922 г. — зноў у Львове, рэдагуе часопісы «Літературно-науковий вісник», «Заграва», «Вісник», друкуецца ў нямецкай, швейцарскай і польскай перыёдыцы.
У 1926 г. піша сваю работу «Націоналізм».
У 1939 г. эміграваў за мяжу (Бухарэст, Прага, Германія, Парыж, ЗША, Канада), з 1947 г. да смерці жыве ў Манрэалі (Канада), там жа ў 1948—53 гг. выкладаў украінскую літаратуру ў мясцовым універсітэце.
Памёр 30 сакавіка 1973 года ў Канадзе. Пахаваны ў Амерыцы на ўкраінскіх могілках у Саўт-Баўнд-Брук.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.