адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ва Уздзенскім раёне Мінскай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Дзе́шчанскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Уздзенскага раёна Мінскай вобласці Беларусі. Цэнтр — аграгарадок Дзешчанка.
Дзешчанскі сельсавет | |
---|---|
Краіна | Беларусь |
Уваходзіць у | Уздзенскі раён |
Уключае | 29 населеных пунктаў |
Адміністрацыйны цэнтр | Дзешчанка |
Дата ўтварэння | 30 кастрычніка 2009 |
Насельніцтва (2019) | 1 832 |
Часавы пояс | UTC+03:00 |
Код аўтам. нумароў | 5 |
Утвораны 30 кастрычніка 2009 года ў складзе Уздзенскага раёна Мінскай вобласці. У склад сельсавета ўключаны 12 населеных пунктаў (Зелень, Каладзіно, Каранеўскія, Кашканы, Ладыга, Подзелень, Прохады, Русакова, Рыбакоўшчына, Сянное, Трысцянец і Цеплень) скасаванага Цепленскага сельсавета, 8 населеных пунктаў (Валодзькі, Гарадзішча, Дзегцяное, Дзешчанка, Карма, Малая Дзешчанка, Рабінаўка і Ячанка) Азерскага сельсавета і 5 населеных пунктаў (Гарбаты, Канстанцінава, Карпілаўка, Міколка і Ялоўка) скасаванага Цялякаўскага сельсавета[1]. 28 мая 2013 года ў склад сельсавета з Уздзенскага сельсавета перададзены 4 населеныя пункты (Алёхаўка, Пятроўск, Слабодка і Цялякава)[2].
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2019 года — 1832 чалавекі[3].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.