Дзеткавіцкі сельсавет
былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Драгічынскім раёне Брэсцкай вобласці Беларусі / From Wikipedia, the free encyclopedia
Дзе́ткавіцкі сельсавет (руск.: Детковичский сельсовет) — былая адміністрацыйная адзінка ў складзе Драгічынскага раёна Брэсцкай вобласці Беларусі. Цэнтр — вёска Дзеткавічы.
Дзеткавіцкі сельсавет | |
---|---|
Краіна |
![]() |
Уваходзіць у | Драгічынскі раён |
Уключае | 11 населеных пунктаў |
Адміністрацыйны цэнтр | Дзеткавічы |
Дата ўтварэння | 12 кастрычніка 1940 |
Дата скасавання | 17 верасня 2013 |
Насельніцтва (2009) | 873 |
Часавы пояс | UTC+03:00 |
Код аўтам. нумароў | 1 |
Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Антопальскага раёна Брэсцкай вобласці БССР. 16 ліпеня 1954 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Іласкага сельсавета[1]. З 8 жніўня 1959 года ў складзе Драгічынскага раёна. 11 жніўня 1959 года ў склад Астроміцкага сельсавета Кобрынскага раёна перададзены населеныя пункты Бярэзна, Іласк, Калонія, Лука, Навасёлкі, Смалярня і Шамятоўка[2], 30 ліпеня 1973 года — вёска Старая Цемра[3]. На 1 студзеня 1974 года ў складзе Дзеткавіцкага сельсавета было 11 населеных пунктаў[4]. 17 верасня 2013 года сельсавет скасаваны, тэрыторыя далучана да Антопальскага сельсавета[5].
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 873 чалавекі[6], з іх 94,4 % — беларусы[7].
На момант скасавання ў сельсавет уваходзілі 11 населеных пунктаў: Бобкі, Буды, Дзеткавічы, Дубавая, Залессе, Каты, Лавы, Менявеж, Новая Цемра, Ражок, Рашын.