![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/1/15/%25D0%259D%25D1%2596%25D0%25BA%25D0%25BE%25D0%25BB%25D0%25B8_%25D0%2597%25D0%25BD%25D0%25BE%25D0%25B2%25D1%2583_02.svg/langbe-640px-%25D0%259D%25D1%2596%25D0%25BA%25D0%25BE%25D0%25BB%25D0%25B8_%25D0%2597%25D0%25BD%25D0%25BE%25D0%25B2%25D1%2583_02.svg.png&w=640&q=50)
Дзень перамогі над нацызмам у Другой сусветнай вайне
From Wikipedia, the free encyclopedia
Дзень перамогі над нацызмам у Другой сусветнай вайне (укр.: День перемоги над нацизмом у Другій світовій війні) — дзяржаўнае свята і выхадны дзень Украіны, які адзначаўся 9 мая.
Дзень перамогі над нацызмам у Другой сусветнай вайне | |
---|---|
![]() | |
Чырвоны мак[en] — сімвал памяці. | |
Тып | Дзяржаўнае |
Афіцыйна | День перемоги над нацизмом у Другій світовій війні |
інакш | Дзень перамогі |
Устаноўлена | 9 красавіка 2015 |
Адзначаецца | ![]() |
Дата | 9 мая |
Традыцыі | Паніхіда, ускладанне вянкоў |
Звязана з | Акт капітуляцыі Германіі |
Гэты памятны дзень прыйшоў на змену савецкаму Дню Перамогі[1]. 8 мая 2023 года Уладзімір Зяленскі падпісаў указ, згодна з якім 9 мая ва Украіне адзначаюць Дзень Еўропы,[2][3][4] і ўнёс у Вярхоўную раду законапраект Аб устанаўленні 8 мая — Дня памяці і перамогі над нацызмам у Другой сусветнай вайне 1939 – 1945 гадоў у якасці выхаднога дня замест Дня Перамогі над нацызмам у Другой сусветнай вайне 8 мая.[5][6][7]
29 мая 2023 года Вярхоўная Рада зрабіла Дзень памяці і перамогі над нацызмам у Другой сусветнай вайне 1939-1945 гадоў 8 мая дзяржаўным святам, адмяніўшы Дзень Перамогі над нацызмам у Другой сусветнай вайне 9 мая.[8] 12 чэрвеня 2023 года прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі падпісаў гэты закон.[9]