Дзень каралявання або фальшывы Станіслаў
From Wikipedia, the free encyclopedia
«Дзень каралявання або фальшывы Станіслаў» (італ.: Un giorno di regno, ossia Il finto Stanislao) — опера ў двух актах Джузэпэ Вердзі. Таксама вядома ў рускамоўным перакладзе лібрэта як «Кароль на гадзіну».
Дзень каралявання або фальшывы Станіслаў | |
---|---|
італ.: Un giorno di regno[1] | |
Кампазітар | |
Лібрэтыст | Фелічэ Рамані[d][2][1] |
Мова лібрэта | італьянская мова |
Жанр | жартаўлівая меладрама[d], опера[1] |
Дзеяў | 2[1] |
Год стварэння | 1840[2] |
Першая пастаноўка | 5 верасня 1840[2][1] |
Месца першай пастаноўкі | Ла Скала[1] |
Месца дзеяння | Брэст[2] |
Час дзеяння | 1733 |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Опера ў жанры жартаўлівай меладрамы грунтуецца на італьянамоўным лібрэта Фелічэ Рамані, напісаным яшчэ ў 1818 годзе першапачаткова для кампазітара Адальберта Гіравеца. Лібрэта было заснавана на п’есе «Фальшывы Станіслаў», напісанай Аляксандрам-Венсанам Піне Дзювалем у 1808 годзе. 5 верасня 1840 года ў міланскім тэатры «Ла Скала» адбылася прэм’ера оперы.
Пасля поспеху сваёй першай оперы ў 1839 годзе імпрэсарыа Ла Скала даручыў Вердзі напісаць яшчэ тры оперы. «Дзень каралявання або фальшывы Станіслаў» была першай з трох, але ён напісаў твор у перыяд, калі спачатку памерлі яго дзеці, а затым і жонка, і яго няўдача ў 1840 годзе вымусіла маладога кампазітара амаль адмовіцца ад оперы. Вердзі аднавіў сваю працу толькі пасля таго, як у яго ўзнікла спакуса напісаць музыку да існаваўшага ў той час лібрэта для будучай оперы «Набука».