Дзень жартаў, Дзень дурня, Дзень смеху — дзень, які святкуецца 1 красавіка ў шматлікіх краінах свету. Падчас гэтага дню людзі жартуюць над сябрамі і знаёмымі. У газетах, па тэлебачанню і ў інтэрнэце распаўсюджваюцца жартлівыя навіны. Не з’яўляецца афіцыйным выхадным днём.

Хуткія факты Дзень жартаў ...
Дзень жартаў
Дзень жартаў
Розыгрыш 1 красавіка ў Капенгагене. 2001 год
Тып Міжнароднае, Культурнае, Заходняе
таксама Дзень дурня, Дзень смеху
Адзначаецца 1 красавіка
Закрыць

Гісторыя гэтага свята бярэ пачатак з рымскага Prima aprilis. Менавіта пад такой назвай адзначала яго шляхта старажытнай Беларусі. Што да звычайнага люду, дык ён пачаў святкаваць Дзень жартаў менавіта 1 красавіка ў Савецкім Саюзе. Ва ўласнабеларускай традыцыі такога свята не было, а днём вясёлага шкодніцтва спрадвеку лічылася Купалле. Тады гарэзлівая моладзь за ноч рабіла ў вёсцы сапраўдны вэрхал і катала з гары запаленыя колы.

Wikiwand in your browser!

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.

Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.