![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/5/5b/POL_COA_Tr%25C4%2585by.svg/langbe-640px-POL_COA_Tr%25C4%2585by.svg.png&w=640&q=50)
Дзевалтоўскія
вялікалітоўскі шляхецкі род / From Wikipedia, the free encyclopedia
Дзевалтоўскія, Гінтаўты-Дзевалтоўскія — шляхецкі род герба «Трубы». У 1524 годзе дазвол на куплю зямлі ў Дзяволтве і Савідзянах атрымаў Барталамей Гінтаўтавіч. Яго сына, Станіслава Барталамеевіча Гінтаўтавіча, у 1548 годзе ўсынавілі Павел і Зоф’я Жаляпугі і запісалі яму маёнтак. Відаць, род Дзевалтоўскіх пайшоў ад Станіслава Гінтаўтавіча. Жылі таксама на Падляшшы і на Падоллі, у Холмскай зямлі і ў Галіцыі.
![Thumb image](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/5/5b/POL_COA_Tr%C4%85by.svg/640px-POL_COA_Tr%C4%85by.svg.png)
У XVI—XVII стагоддзях Войцех і яго сын Ян Дзевалтоўскія валодалі Раўдондварысам пад Коўнам, дзе збудавалі замак[1].