Джэксанвіл
From Wikipedia, the free encyclopedia
Джэксанвіл (англ.: Jacksonville, мянушка: Там, дзе пачынаецца Фларыда) — самы густанаселены горад у амерыканскім штаце Фларыда і трынаццаты па колькасці насельніцтва горад у ЗША. Тэрытарыяльна належыць да акругі Дувал. З 1968 года горад і акруга маюць адзінае кіраванне, у выніку чаго Джэксанвіл стаў самым буйным па тэрыторыі горадам у ЗША. Паводле звестак 2005 года, у самім горадзе пражывае каля 783 тысяч жыхароў, а разам з ваколіцамі больш 1,3 млн чалавек[3][4].
Горад
| ||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Джэксанвіл размешчаны на паўночным усходзе штата Фларыда на берагах ракі Сент-Джонс, якая ўпадае ў Атлантычны акіян за 30 км ад цэнтральнай часткі гораду ніжэй па цячэнні. Паселішча Коўфард (Cowford), будучы Джэксанвіл, узнікла ў 1791 годзе і сваю першапачатковаю назву атрымала дзякуючы броду ў вузкім месцы ракі, які выкарыстоўваўся для пераправы кароў (cow — карова, ford — брод). У 1822 годзе горад атрымаў сваё сучаснае імя ў гонар Эндру Джэксана, першага губернатара Фларыды і пасля сёмага прэзідэнта ЗША.