From Wikipedia, the free encyclopedia
Джэймс Уані Іга (англ.: James Wani Igga; нар. 1949) — паўднёвасуданскі палітык. Займаў такія пасады, як Віцэ-прэзідэнт Паўднёвага Судана, спікер Нацыянальнага заканадаўчага сходу і генеральнага сакратара НАВС.
Джэймс Уані Іга | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
араб. جيمس واني إيغا | |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Рыек Мачар | ||||||
Пераемнік | Рыек Мачар | ||||||
Нараджэнне |
1949 |
||||||
Партыя | |||||||
Адукацыя | |||||||
Прыналежнасць | |||||||
Бітвы | |||||||
Сайт | jamesigga.com |
Удзельнічаў у грамадзянскай вайне, спрыяў пераходу НАВС ад узброеннай групоўкі да палітычнай партыі і фарміраванню Паўднёвага Судана як незалежнай дзяржавы[1].
Джэймс Уані Іга нарадзіўся ў 1949 годзе ў горадзе Крыла, у каталіцкай сям’і. Яго бацькі былі прадстаўнікамі дзвюх розных народаў — зандэ і бары. У канцы 60-х з’ехаў у Каір, дзе атрымаў эканамічную адукацыю[1].
У 1985 годзе ў Судане пачалася грамадзянская вайна. Іга далучыўся да сіл НАВС. Ён хутка прасоўваўся па ваеннай службе. Да 1987 года Іга атрымаў званне маёра і камандаваў батальёнам Шакуса. У тым жа годзе ён стаў членам вярхоўнага камандавання НАВС[2].
У лістападзе 1991 года ўдзельнічаў у мірных перамовах у Найробі, дзе суправаджаў Джона Гаранга, лідара НАВС.
У лютым 2000 года Іга стварыў Тэхнічны камітэт Інтэлектуалаў. Орган займаўся планаваннем грамадзянскай адміністрацыі Паўднёвага Судана. Стварэнне гэтага камітэта было даручэннем грамадзянскай адміністрацыі Паўднёвага Судана.
Пасля падпісання Усёабдымнага мірнага пагаднення аб стварэнні аўтаноміі Паўднёвага Судана ў 2005 годзе, Іга арганізаваў пераход НАВС ад паўстанцкага стратэгічнага кіраўніцтва да палітычнай партыі. У гэты жа час Іга ўзначальвае гэту арганізацыю.
9 ліпеня 2011 года Іга ў прысутнасці вялікай колькасці паплечнікаў і журналістаў зачытаў Дэкларацыю аб незалежнасці Паўднёвага Судана[3].
25 жніўня 2013 года Джэймс Іга заступае на пасаду віцэ-прэзідэнта.
У снежні 2013, калі ў Паўднёвым Судане пачалася грамадзянская вайна, Іга застаецца на баку прэзідэнта Кііра, асудзіўшы дзеянні апазіцыйнай групоўкі «Белая армія», якая спрабавала здзейсніць узброены пераварот.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.