From Wikipedia, the free encyclopedia
Джон Ле Карэ́ (англ.: John le Carré; сапраўднае імя — Дэ́йвід Джон Мур Ко́рнуэл[11], англ.: David John Moore Cornwell; 19 кастрычніка 1931, Пул, Англія — 12 снежня 2020, Труро[12]) — англійскі пісьменнік, аўтар шпіёнскіх раманаў. За 50 год выдаў 22 раманы, якія перакладзеныя на 36 моў[13]. Яго кнігі шмат разоў былі экранізаваны.
Джон ле Карэ | |
---|---|
англ.: John le Carré | |
Асабістыя звесткі | |
Імя пры нараджэнні | англ.: David John Moore Cornwell[1] |
Псеўданімы | John le Carré[2][1] |
Дата нараджэння | 19 кастрычніка 1931[3][4][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 12 снежня 2020[6][7] (89 гадоў) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Маці | Olive Moore Cornwell[d] |
Жонка | Ann Sharp[d] і Valerie Eustace[d] |
Дзеці | Nick Harkaway[d] |
Альма-матар | |
Месца працы | |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | раманіст, сцэнарыст, кінапрадзюсар, акцёр, разведчык, пісьменнік |
Гады творчасці | з 1961 |
Жанр | шпіёнскі раман[d] і дэтэктыў |
Мова твораў | брытанскі варыянт англійскай мовы[d] |
Прэміі |
The Grand Master[d] (1984) прэмія Сомерсета Моэма[d] (1964) прэмія Марціна Бека[d] (1986) Дыяментавы кінжал Карцье[d] (1988) Прэмія Хелмерыха[d] (1990) |
Узнагароды | |
Подпіс | |
johnlecarre.com (англ.) | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы | |
Цытаты ў Вікіцытатніку |
Скончыў Лінкальн-каледж Оксфарда, ужо ва ўніверсітэце пачаў супрацоўнічаць з брытанскай контраразведкай Мі-5, выкладаў мовы ў самай прэстыжнай брытанскай школе, Ітане, а затым перайшоў на штатную працу ў контраразведку. У 1959 годзе ён перайшоў на працу ў замежную разведку Мі-6, працаваў пад дыпламатычным прыкрыццём у Заходняй Германіі.
Пачаў пісаць раманы аб працы разведкі ў часы халоднай вайны; пасля таго, як да іх прыйшоў поспех, пакінуў дзяржаўную службу. Самыя вядомыя яго кнігі — «Шпіён, які прыйшоў з холаду», «Шпіён, выйдзі прэч», «Рускі дом», апошняя яго праца выйшла ў 2019 годзе.
Творы Ле Карэ вылучае адсутнасць у іх супергерояў, складаныя псіхалагічныя лініі, бездакорная англійская мова. Ён увёў у шырокі ўжытак многія словы з тэрміналогіі спецслужбаў, напрыклад, слова «крот» для ўкаранёных агентаў стала шырока выкарыстоўвацца пасля яго раману «Шпіён, выйдзі прэч» 1974 года.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.