Джонстаўн (Гаяна)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Джонстаўн (англ.: Jonestown) — ідэйная абшчына рэлігійнай арганізацыі «Храм народаў», якая існавала на паўночным захадзе Гаяны у 1974—1978 гадах. Названая ў гонар свайго кіраўніка і заснавальніка, Джыма Джонса. Пасёлак атрымаў сусветную вядомасць з-за таго, што 18 лістапада 1978 года тут загінула 913 чалавек (сярод якіх адзін амерыканскі кангрэсмен).
Пераважная колькасць загінулых, 909 сектантаў, сярод якіх было больш за 200 дзяцей, здзейснілі т. зв. «рэвалюцыйнае самагубства» (англ.: revolutionary suicide). Масавае атручванне цыянідам было здзейснена пасля таго, як па загадзе Джыма Джонса было расстраляна пяць чалавек у мястэчку Порт Кайтума. Сярод ахвяраў быў і кангрэсмен ЗША Леа Раян. Двое сектантаў скончылі жыццё самагубствам, знаходзячыся ў сталіцы Гаяны — Джорджтаўне, да гэтага застрэліўшы двух сваіх дзяцей[1]. Пасля трагедыі пасёлак Джонстаўн ператварыўся ў горад-прывід і ў сярэдзіне 1980-х гадоў быў практычна цалкам знішчаны пажарам.