From Wikipedia, the free encyclopedia
Джані Радары (італ.: Gianni Rodari; 23 кастрычніка 1920, Аменья, Італія — 14 красавіка 1980, Рым, Італія) — вядомы італьянскі дзіцячы пісьменнік і журналіст.
Джані Радары | |
---|---|
Gianni Rodari | |
Асабістыя звесткі | |
Дата нараджэння | 23 кастрычніка 1920[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 14 красавіка 1980[2][4][…] (59 гадоў) |
Месца смерці | |
Пахаванне | |
Грамадзянства | Італія |
Альма-матар | |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | дзіцячы пісьменнік і журналіст |
Жанр | дзіцячая літаратура |
Мова твораў | італьянская мова |
Дэбют | Кніжка вясёлых вершаў (1950) |
Грамадская дзейнасць | |
Партыя | |
Прэміі | прэмія Ганса Хрысціяна Андэрсана (1970) |
giannirodari.it (італ.) | |
Творы ў Вікікрыніцах | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы | |
Цытаты ў Вікіцытатніку |
Радары нарадзіўся 23 кастрычніка 1920 у мястэчку Аменья (паўночная Італія). Яго бацька, булачнік па прафесіі, памёр, калі Джані было толькі дзесяць гадоў. Радары і яго два браты, Чэзарэ і Марыа, раслі ў роднай вёсцы маці, Варэсота. Хваравіты і слабы з дзяцінства хлопчык захапляўся музыкай (браў урокі ігры на скрыпцы) і кнігамі (шанаваў Ніцшэ, Шапенгаўэра, Леніна, Сталіна і Троцкага). Пасля трох гадоў навукі ў семінарыі Радары атрымаў дыплом настаўніка і ва ўзросце 17 гадоў пачаў выкладаць у пачатковых класах мясцовых сельскіх школ. У 1939 г. некаторы час наведваў філалагічны факультэт Міланскага ўніверсітэта.
Падчас Другой сусветнай вайны Радары быў вызвалены ад службы з-за дрэннага здароўя. У 1941 увайшоў у фашысцкую партыю, аднак, пасля смерці двух блізкіх сяброў і зняволення брата Чэзарэ ў канцэнтрацыйным лагеры стаў удзельнікам Руху Супраціўлення, а ў 1944 годзе ўступіў у Італьянскую камуністычную партыю.
У 1948 Радары стаў журналістам у камуністычнай газеце L'Unita і пачаў пісаць кніжкі для дзяцей. У 1950 партыя прызначыла яго рэдактарам толькі што створанага штотыднёвага часопіса для дзяцей, Il Pioniere, у Рыме. У 1951 апублікаваў першай складанку вершаў, «Кніжка вясёлых вершаў», і свой найвядомейшы твор «Прыгоды Чыпаліна». Гэты твор атрымаў асабліва шырокую папулярнасць у СССР.
У 1952 упершыню паехаў у СССР, дзе потым бываў неаднаразова. У 1953 ажаніўся з Марыяй Тэрэзай Ферэці, якая праз чатыры гады нарадзіла яму дачку, Паолу. У 1957 Радары здаў іспыт на званне прафесійнага журналіста. У 1966—1969 Радары не публікаваў кніг і толькі працаваў над праектамі з дзецьмі.
У 1970 пісьменнік атрымаў прэстыжную прэмію Ханса Крысціяна Андэрсена, якая паспрыяла ягонай сусветнай вядомасці.
Радары памёр ад цяжкай хваробы 14 красавіка 1980 г. у Рыме.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.