італьянскі футбаліст From Wikipedia, the free encyclopedia
Джані Інфанціна (італ.: Gianni Infantino) — 9-ы прэзідэнт ФІФА, займае гэту пасаду з 26 лютага 2016, швейцарский спартыўны функцыянер.
Джані Інфанціна | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
Gianni Infantino | |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Ёзэф Блатэр | ||||||
Нараджэнне |
23 сакавіка 1970 (54 гады) |
||||||
Член у | |||||||
Адукацыя | |||||||
Аўтограф | |||||||
Узнагароды | |||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Джані нарадзіўся на поўдні Швейцарыі, мае італьянскае паходжанне. Мае дыплом адваката. Свабодна валодае італьянскай, французскай і нямецкай мовамі, акрамя таго ведае англійскую, іспанскую і арабскую мовы.
Да пераходу ў УЕФА Джані Інфанціна працаваў генеральным сакратаром Міжнароднага цэнтра вывучэння спорту (CIES) пры універсітэце Неўшатэле, а раней займаў пасаду дарадцы ў розных футбольных арганізацыях, у тым ліку — у прафесійных лігах Італіі, Іспаніі і Швейцарыі.
У Еўрапейскім футбольным саюзе Інфанціна працуе з жніўня 2000 году, у яго кампетэнцыю ўваходзілі юрыдычныя і камерцыйныя пытанні, а таксама праблемы прафесійнага футбола. З 1 кастрычніка 2009 года і да свайго абрання на пост прэзідэнта ФІФА займаў пасаду генеральнага сакратара УЕФА. Раней займаў пасады намесніка генеральнага сакратара УЕФА і старшыня Упраўлення па прававых пытаннях (2007—2009), выконваючы абавязкі дырэктара-распарадчыка УЕФА (люты — травень 2007), старшыня Аддзела юрыспрудэнцыі і ліцэнзавання УЕФА (студзень 2004—2007).
26 лютага 2016 года абраны прэзідэнтам ФІФА, набраўшы ў другім туры галасавання 115 галасоў з 207 магчымых[2][3].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.