![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/5/5a/Marko_Ore%25C5%25A1kovi%25C4%2587_Krntija_na_%25C4%258Delu_bataljona_%25C4%2590uro_%25C4%2590akovi%25C4%2587.jpg/640px-Marko_Ore%25C5%25A1kovi%25C4%2587_Krntija_na_%25C4%258Delu_bataljona_%25C4%2590uro_%25C4%2590akovi%25C4%2587.jpg&w=640&q=50)
Джакавічаўскі батальён
From Wikipedia, the free encyclopedia
Батальён імя Джура Джакавіча (ісп.: Batallón Đuro Đaković, сербахарв.: Батаљон Ђуро Ђаковић / Bataljon Đuro Đaković) — югаслаўскі пяхотны батальён інтэрнацыянальных брыгад, які ўдзельнічаў у грамадзянскай вайне Іспаніі на баку рэспубліканцаў. Названы ў гонар югаслаўскага рэвалюцыянера Джура Джакавіча, сакратара Камуністычнай партыі Югаславіі ў 1928—1929 гадах, арыштаванага і пазней застрэленага пры спробе ўцёкаў падчас кіравання югаслаўскага караля Аляксандра I[1]. Падраздзяленне змагалася часта бок аб бок з балгарскім батальёнам імя Дзеды Благоева[2]. У склад югаслаўскага батальёна ўваходзілі некалькі сотняў з 543 югаславаў, якія змагаліся ў батальёнах імя Масарыка, Джаковіча і Дзімітрава (усяго налічвалася 1664 югаслаўскіх добраахвотніка ў Іспаніі).
Джакавічаўскі батальён | |
---|---|
![]() | |
Гады існавання | 1936—1938 |
Краіна |
![]() |
Падпарадкаванне |
![]() |
Уваходзіць у | 13-я польская інтэрбрыгада, 45-я дывізія, 129-я інтэрбрыгада |
Тып | батальён |
Заступнік | Джура Джакавіч |
Удзел у | Грамадзянская вайна ў Іспаніі |
Камандзіры | |
Вядомыя камандзіры | Коста Надзь, Пека Дапчэвіч |