Джавахарлал Нэру
From Wikipedia, the free encyclopedia
Джавахарлал Нэру (хіндзі: जवाहरलाल नेहरू, 14 лістапада 1889 — 27 мая 1964) — індыйскі палітык, першы прэм’ер-міністр Індыі (15 жніўня 1947 — 27 мая 1964), адзін з лідараў нацыянальна-вызваленчай барацьбы за незалежнасць Індыі. Прадстаўляў партыю Індыйскі нацыянальны кангрэс.
Джавахарлал Нэру | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
хіндзі: जवाहरलाल नेहरू[1] | |||||||
|
|||||||
Пераемнік | Гулзарылал Нанда | ||||||
Нараджэнне |
14 лістапада 1889(1889-11-14)[2][3][…] |
||||||
Смерць |
27 мая 1964(1964-05-27)[4][5][…] (74 гады) |
||||||
Месца пахавання | |||||||
Род | Дынастыя Нэру-Гандзі[d][8] | ||||||
Бацька | Матылал Нэру[8] | ||||||
Маці | Сваруп Рані Нэру[d][9] | ||||||
Жонка | Kamala Nehru[d][8] | ||||||
Дзеці | Індзіра Гандзі[10][11][…] | ||||||
Веравызнанне | індуізм[8] | ||||||
Партыя | |||||||
Член у | |||||||
Адукацыя | |||||||
Дзейнасць | прыродазнаўчыя навукі | ||||||
Аўтограф | |||||||
Узнагароды | |||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Пад настаўніцтвам Махатмы Гандзі стаў старшынём Індыйскага нацыянальнага кангрэса, а надалей, пасля здабыцці краінай незалежнасці 15 жніўня 1947 года, першым прэм'ер-міністрам Індыі. Заставаўся на гэтым пасту аж да 27 мая 1964 года, калі памёр ад сардэчнага прыступу. Бацька Індзіры Гандзі і дзед Раджыва Гандзі, якія былі трэцім і сёмым прэм’ер-міністрамі Індыі адпаведна.
Уступіўшы ў пасаду прэм’ер-міністра, у вонкавай палітыку Неру заняў нейтральную пазіцыю, якая разумела незалежнасць Індыі як ад заходняга, так і ад усходняга блокаў. З прычыны гэтага ён разам з Гамалем Абдэль Насерам і Іосіпам Брозам Ціта ўзяў удзел у трохбаковых кансультацыях, што папярэднічалі стварэнню Руху недалучэння, які яднаў краіны з эканомікай значна адрознай ад ліберальнага капіталізму і савецкага этатызму. Аднак пазней ён прызнаў, што нейтральная пазіцыя ў адносінах да міжнароднага камунізму, што праводзіў агрэсіўную экспансіянісцкую палітыку, была малаэфектыўная. Напад Кітая на Індыю прымусіў яго звярнуцца да краін НАТА і адмовіцца ад нейтралітэту.
Ва ўнутранай палітыцы Нэру быў актыўным прыхільнікам умяшання дзяржавы ў эканоміку краіны, прызнаючы пры гэтым прыватную ініцыятыву як асноўны функцыйны рухавік для гарманічнага эканамічнага і сацыяльнага развіцця.