From Wikipedia, the free encyclopedia
Джавані Паізіела (італ.: Giovanni Paisiello; 9 мая 1740 — 5 чэрвеня 1816) — адзін з найбольш важных італьянскіх оперных кампазітараў свайго часу. Ён засяроджваўся на рэлігійнай музыцы, перад тым як разгарнуўся яго талент для оперы. Пасля напісання больш чым 50 операў між 1763 і 1776, быў запрошаны да Кацярыны ІІ, імператрыцы Расіі. Знаходзіўся ў Санкт-Пецярбургу на працягу васьмі гадоў, ствараючы працы, сярод якіх «Il Barbiere di Siviglia» (1782), была папулярная на працягу некалькіх дэкадаў, пакуль яе не зацьміла опера Расіні з такой жа назвай (1816). Пасля служыў Фердынанду IV у Неапалі (1784—1799) і Напалеону ў Парыжы (1802- 04), перад вяртаннем у Неапаль, дзе ён памёр ва ўзросце 76.
Джавані Паізіела | |
---|---|
італ.: Giovanni Paisiello | |
Асноўная інфармацыя | |
Дата нараджэння | 9 мая 1740[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 5 чэрвеня 1816[1][2][…] (76 гадоў) |
Месца смерці | |
Краіна | |
Жонка | Cecilia Pallini[d] |
Музычная дзейнасць | |
Педагог | Франчэска Дурантэ, Joseph Doll[d], Carlo Cotumacci[d] і Girolamo Abos[d] |
Прафесіі | кампазітар |
Жанры | опера |
Выхаванцы | Vincenzo Lavigna[d] і Domenico Puccini[d] |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Паізіела пісаў як сур’ёзныя, так і камічныя оперы, і зрабіў вялікі ўклад у абодва стылі. Ён пашырыў вобласць камічнай оперы, нп. «Il Re Teodoro in Venezia» (1784) і ўвёў пагоджаны[5] фінал, што перад ім выкарыстоўвалася толькі ў камічнай оперы. У дадатак да больш чым 100 операў і вялікага ўкладу ў рэлігійную музыку, Паізіела ствараў сімфоніі, канцэрты, струнныя квартэты і іншую інструментальную музыку.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.