![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/7/7f/Allmenningaskard.jpg/640px-Allmenningaskard.jpg&w=640&q=50)
Дацкі праліў
праліў паміж востравам Грэнландыя і Ісландыяй / From Wikipedia, the free encyclopedia
Да́цкі праліў (дацк.: Danmarksstrædet), Грэнландскі праліў (ісл.: Grænlandssund) — праліў паміж астравамі Грэнландыя і Ісландыя. Злучае Грэнландскае мора з Атлантычным акіянам.
Хуткія факты Дацкі праліў, Характарыстыкі ...
Дацкі праліў | |
---|---|
дацк. Danmarksstrædet, ісл. Grænlandssund | |
![]() | |
Характарыстыкі | |
Шырыня | 287—630[1] км |
Даўжыня | 530[1] км |
Найбольшая глыбіня | 1 518[1] м |
Размяшчэнне | |
67° пн. ш. 24° з. д.HGЯO | |
Вышэйстаячая акваторыя | Атлантычны акіян |
Раздзяляе | узбярэжжа вострава Грэнландыя і ўзбярэжжа Ісландыі |
Краіна | |
![]() |
Закрыць
Даўжыня праліва 530[1] км. Шырыня каля 260 км (287—630 км[1]). Найменшая глыбіня на фарватэры 227 (120[1]) м. найбольшая 1518[1] м. Уздоўж берагоў Ісландыі, з поўдня на поўнач праходзіць галіна цёплага цячэння Ірмінгера. Уздоўж берагоў Грэнландыі з поўначы на поўдзень праходзіць Усходне-Грэнландская плынь, якая круглы год нясе льды.