From Wikipedia, the free encyclopedia
«Даліна ценяў» (нарв.: Skyggenes dal) — нарвежская містычная драма 2017 года, пастаўленая Ёнасам Матсавам Гюльбрандсэнам[3].
Даліна ценяў | |
---|---|
нарв.: Skyggenes dal | |
Жанр | драматычны фільм |
Рэжысёр | |
Кампазітар | |
Працягласць | 91 хв.[2] |
Краіна | |
Мова | нарвежская мова |
Год | 8 верасня 2017 |
IMDb | ID 6796742 |
Прэм’ера карціны адбылася 8 верасня 2017 года ў межах Міжнароднага кінафестывалю ў Таронта[4].
Шасцігадовы Аслак жыве са сваёй маці ў маленькай вёсцы, размешчанай паміж морам і гарамі Нарвегіі. Аднойчы каля вёскі знаходзяць разадраных авечак. Дарослая частка насельніцтва лічыць, што гэта ваўкі, але Аслак упэўнены, што ў лесе жыве пярэварацень. І пасля таго, як сабака Аслака знікае без следу, ён, не доўга думаючы, сыходзіць у лес.
Адам Экелі | – Аслак |
Катрыне Фагерланд | – Астрыд |
Ён Олаф Нільсен | – Незнаёмец |
Ленард Саламан | – Ласэ |
Ёрген Лангхеле | – Паліцэйскі |
Ёне Хоўп Ларсен | – Бацька Ласэ |
Музычнае суправаджэнне да фільма «Даліна ценяў» напісаў польскі кампазітар Збігнеў Прайснер. Саўндтрэк быў намініраваны на Прыз глядацкіх сімпатый «Сусветнай прэміі саўндтрэкаў».