староста дарсунішскі From Wikipedia, the free encyclopedia
Дабрагост Нарбутавіч (? — ?) — ураднік Вялікага Княства Літоўскага.
Дабрагост Нарбутавіч | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
| |||||||
|
|||||||
Род | Нарбуты | ||||||
Бацька | Нарыбут | ||||||
Жонка | Ганна з Ільінічаў[d] |
Паходзіў са шляхецкага роду Нарбутаў герба «Трубы». Нарадзіўся ў сям’і Нарыбута (Нарбута).
Староста дарсунішскі. У 1492 годзе ездзіў паслом да вялікага магістра Тэўтонскага ордэна па пытаннях удакладнення межаў, таксама прасіў у Ордэна дапамогі і спрабаваў вербаваць наёмнікаў для вялікалітоўскага войска[1]. У 1496 г. меў справу аб чацвёртай частцы Нарбучава, якую нябожчык цесць Іван Іллініч купіў у Івана Гурскага і яму падарыў. Кароль Аляксандр рашэннем ад 20 жніўня 1496 г. валоданне таго маёнтка Дабрагосту пацвердзіў[2].
Быў жанаты з дачкой Івана Іллініча. Пані Дабрагостава перажыла мужа і ў 1506 г. мела справу з Альбрэхтам Гаштольдам аб двары ў Астроўні[2].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.