Гісторыя філасофскай думкі на Беларусі
From Wikipedia, the free encyclopedia
Гісторыя філасофскай думкі на Беларусі — дысцыпліна, якая вывучае гісторыю станаўлення, адметнасці, а таксама ўмовы і набыткі мыслення ў межах Беларускай прасторы. Канцэптуальна, з’яўляецца часткай шырэйшай дысцыплінарнасці — гісторыі еўрапейскай альбо заходняй філасофіі. У гэтых межах яна даследуе лакальны, рэгіянальны кантэкст заходняй філасофіі. Гісторыя беларускай філасофіі ўваходзіць у гісторыю філасофскай думкі на Беларусі і носіць канатацыі нацыянальнай філасофіі, што ёсць неабходнай часткай інтэлектуальных набыткаў гэтай дысцыпліны.