Гісторыя камп’ютарных гульняў
From Wikipedia, the free encyclopedia
Гісторыя камп’ютарных гульняў пачынаецца ў 1940-х і 1950-х гадах, калі ў акадэмічным асяроддзі распрацоўваліся простыя гульні і сімуляцыі. Камп’ютарныя гульні працяглы час не былі папулярныя, і толькі ў 1970-х і 1980-х гадах, калі з’явіліся даступныя для шырокай публікі аркадныя аўтаматы, гульнявыя кансолі і хатнія камп’ютары, камп’ютарныя гульні становяцца часткай поп-культуры.