Гісторыя Таранта
From Wikipedia, the free encyclopedia
Гісторыя Таранта (італьянская мова: Taranto, лацінская мова: Tarentum) пачынаецца ў 8 стагоддзі да н.э., нягледзячы на сведкі, якія сцвярджаюць існаванне паселішча ў дагістарычныя часы.
- Калі вас нехта запытае, як Таранта набыў сваю вяліч і такім застаецца,
- альбо як павялічыць яго багацце,
- адкажыце са спакойнай душой і радасцю ў сэрцы:
- дзякуючы добрай сельскай гаспадарцы, дзякуючы лепшай сельскай гаспадарцы,
- дзякуючы найлепшай сельскай гаспадарцы. Архіт Тарэнцкі, Прысвячэнне тарэнцам
Таранта быў заснаваны ў другой палове 8 стагоддзя да н.э. (паводле Яўсевія Памфіла ў 706 годзе да н.э.) як адзіная існуючая грэка-спартанская калонія. Выбару месца пад паселішча паспрыяла выдатнае стратэгічнае месцазнаходжанне, якое давала грэкам магчымасць замацаваць свае прэтэнзіі ў рэгіёне. Спартанцы знішчылі існаваўшае меснае паселішча, але адначасава прынеслі з сабой новую культуру і новыя традыцыі. Грамадская структура калоніі ператварылася ў выніку свайго развіцця ў арыстакратычную культуру, багацце якой узнікла верагодней усяго дзякуючы эфектыўнаму выкарыстанню рэсурсаў пладародных зямель навакольных тэрыторый. Адбылося дастаткова хуткае засяленне рэгіёну, а для абароны стратэгічных пазіцый быў узведзены шэраг невялікіх узмацненняў.
Паводле легенды, горад быў заснаваны парфенійцамі (сынаўя незамужніх жанчын Спарты) і перыокіямі (свабодныя мужчыны, але не спартанцы) з Лаконіі. Фалантус — правадыр парфенійцаў — звярнуўся перад ад'ездам да Дэльфійскага аракула, які прадрок, што Фалантусам будзе заснаваны горад на мысе Сатырыён (сёння Сатура) і ў горадзе гэтым будзе ісці дождж сярод яснага неба (па-грэчаску: ethra), «Засяляйце багатую краіну Япігаў і вы будзеце іх заняпадам», — мовіў Дэльфійскі аракул. Фалантус вырушыў у спадарожжа і неўзабаве дасягнуў утокі ракі Тара. Аднойчы вечарам ён засынаў са сваёй жонкай у замку. Жанчына ўспамінала аб таямнічым прадраканні аракула і, не ведаючы як яго растлумачыць, пачала ўсліпваць, а потым залілася горкімі слязьмі. Яе слёзы капалі і ліліся на твар мужа Фалантуса. Так нечакана знайшлося раптоўнае тлумачэнне таямнічага прадракання аракула: ішоў дождж сярод яснага неба, — слёзы яго жонкі Ethra. Загадка была вырашана і Фалантус пачаў рыхтавацца да заснавання горада, які ён назваў Сатура.
Грэчаскі гісторык і географ Страбон сцвярджае ў Геаграфіцы (4-ы том), што да заснавання горада Фалантус змагаўся з меснымі варварамі і крытцамі, а пасля перамогі заснаваў горад Таранта. Прыблізна такія ж звесткі аб заснаванні горада, хоць і ў некаторых выпадках і з некалькі іншай афарбоўкай сустракаюцца ў творах Арыстоцеля (Палітыка, Том V,6), Тэапомп, Дыядор, Дыянісій Халікарнаскі, Палібій. Пералічаныя аўтары ў сваю чаргу прытрымліваюцца звестак з крыніц рукі Антыохаса I — заснавальніка калоній, і Эфоруса, грэчаскага гісторыка. Усе антычныя аўтары пагаджаюцца з тым, што да заснавання горада мелі дачыненне лаканійцы, а дакладней кажучы спартанцы, а таксама і з тым, што прычынай вялікага наплыву бегляроў у рэгіён было іх паходжанне — яны былі ўняшлюбнымі дзяцьмі. Другой прычынай моцнага прытоку бегляроў было непагаджэнне з палітыкай дваранскай знаці, якая трымала ўладу і кантроль над горадам.
Бегляры шукалі ў далёкіх рэгіёнах свабоду і зямлю, прыгодную пад земляробства і сельскую гаспадарку. Калі лаканійцы дасягнулі новай зямлі, гэтыя тэрыторыі ўжо былі заселены іншымі народамі грэчаскага, а па меншай меры ўсходняга паходжання, — пасалгамі. У сваіх творах Дыянісій Халікарнаскі паведамляе аб тым, што першымі грэкамі, якія перасяклі Іанічнае мора, былі аркадзіі; пасля іх былі месаперы і япігі. Паводле Дыянісія Халікарнаскага, яны засялілі паўднёвую Італію і Сіцылію і ў 1141 годзе прыйшлі ў Апулію.[1]
Другая тэорыя заснавання Таранта датуецца 2019 годам да н.э. (1266 гадоў да заснавання Рыма), паводле якой заснавальнікам горада быў Тарас, сын марскога бога Пасейдона. Падчас марской буры Тарас цудам пазбег сваёй смерці, яго выратаваў дэльфін і прынёс яго да вытокі ракі Тара. Па гэтай легендзе Тарас заснаваў два горада:
- Тарас (пазней Таранта) і
- Сатура (назва паходзіць ад імя яго жонкі Сатырыён)
Аднойчы Тарас згінуў у рацэ, а яго бацька абвясціў яго героям. Сваю павагу і пакланенне перад богам Пасейдонам жыхары антычнага горада ўшанавалі пабудовай храма.
Паводле некоторых іншых крыніц, горад быў заснаваны Гераклам.
Моц Таранта паступова расла, горад з цягам часу ператварыўся ў буйны гандлёвы цэнтр і незалежны квітнеючы горад Вялікай Грэцыі, які ўжо мог ажыццяўляць кантроль над грэчаскімі калоніямі ў Паўднёвай Італіі.