Гісторыя Таджыкістана
From Wikipedia, the free encyclopedia
Першымі дзяржавамі на тэрыторыі Таджыкістана сталі Бактрыя і Сагдыяна. Да 1220 года тэрыторыя ўваходзіла ў розныя імперыі і дзяржавы. З 1220 да 1370 года тэрыторыя Таджыкістана была ў складзе Мангольскай імперыі Чынгісхана. Неўзабаве была заснаваная Усходняя Бухара — ханства, якое займала тэрыторыі сучасных Таджыкістана і Узбекістана. У сярэдзіне XIX стагоддзя Усходняя Бухара стала часткай Расійскай імперыі. У 1924 годзе паводле нацыянальнай прыкметы былі ўтвораныя асобныя Туркменская ССР, Узбекская ССР і Таджыкская АССР у складзе апошняй. Ад 1929 года Таджыкістан — самастойная саюзная рэспубліка са сталіцай у горадзе Сталінбад, якому ў 1961 годзе была вернутая гістарычная назва — Душанбэ. Незалежнасць абвешчана 9 верасня 1991 года, але неўзабаве ў краіне пачалася грамадзянская вайна паміж урадам і ісламісцкай апазіцыяй. Заканчэнне вайны ў 1997 годзе адбылося пры садзейніцтве Расіі — апазіцыя была ўключана ва ўрад, а Эмамалі Рахмон застаўся прэзідэнтам.
Гісторыя Таджыкістана | |
---|---|
| |
Да нашай эры | |
Дагістарычная Цэнтральная Азія | |
Бактрыйска-Маргіянскі археалагічны комплекс (XXIII—XVIII стст. да н.э.) | |
Авестыйскі перыяд | |
Імперыя Ахеменідаў (648—330 да н.э.) | |
Грэка-Бактрыйскае царства (250 да н.э. — 125) | |
Наша эра | |
Парфянскае царства (250 да н.э. — 224) | |
Кушанскае царства (I—III стст.) | |
Дзяржава эфталітаў (IV—VI стст.) | |
Імперыя Сасанідаў (224—650) | |
Ісламскае заваяванне (661—750) | |
Амеядскі халіфат (661—750) | |
Абасідскі халіфат (750—1258) | |
Тахірыдскі эмірат (821—873) | |
Сафарыдскі эмірат (861—1003) | |
Саманідскі эмірат (875—999) | |
Цюркскае заваяванне (1005—1221) | |
Газневідскі султанат (963—1187) | |
Караханідскае ханства (999—1141) | |
Каракітайскае ханства (1141—1212) | |
Сельджукідскі султанат (1037—1194) | |
Султанат Харэзмшахаў (1077—1231) | |
Мангольскае заваяванне (1221—1231) | |
Джагатайскі ўлус (1220—1370) | |
Цімурыдскі эмірат (1370—1501) | |
Шэйбанідскае ханства (1501—1599) | |
Аштарханідскае ханства (1599—1753) | |
Бухарскі эмірат (1753—1920) | |
Савецкі перыяд (1920—1991) | |
Бухарская НСР (1920—1924) | |
Таджыкская АССР (1924—1929) | |
Таджыкская ССР (1929—1991) | |
Рэспубліка Таджыкістан (з 1991) | |
Партал «Таджыкістан» |