Гісторыя Еўропы
From Wikipedia, the free encyclopedia
Гісторыя Еўропы ахоплівае людзей, якія насяляюць еўрапейскі кантынент ад часоў першых пасяленняў у дагістарычныя часы да сучаснасці. Першыя людзі з'явіліся тут з Афрыкі паміж 45 тысяч і 25 тысяч гадоў да н.э. Самыя раннія пасяленцы ў дагістарычнай Еўропе прыйшлі ў эпоху палеаліту. Сельскай гаспадаркай насельнікі Еўропы пачалі займацца каля 7000 года да н.э. у часы неаліту.