Гістарычныя правінцыі Фінляндыі
From Wikipedia, the free encyclopedia
Гістарычныя вобласці, або гістарычныя правінцыі Фінляндыі (фінск.: historialliset maakunnat, у адзіночным ліку historiallinen maakunta, шведск.: historiska landskap) — спадчына перыяду, калі Фінляндыя была часткай Швецыі. Гістарычныя правінцыі існавалі да 1634 года, калі яны былі заменены новымі адміністрацыйна-тэрытарыяльнымі адзінкамі — ленамі (губернямі, ляні). Падзел на 12 ляні захоўваўся да рэформы 1997 года, калі было ўтворана 6 новых, буйнейшых губерняў. Сучасны адміністрацыйны падзел краіны, уведзены 1 студзеня 2011 года, уключае 19 абласцей, ці рэгіёнаў (фінск.: maakunta, шведск.: landskap). Гістарычныя вобласці захоўваюцца як традыцыйныя тэрытарыяльныя адзінкі, але не маюць ніякіх адміністрацыйных функцый. Іх межам прыблізна адпавядае распаўсюджанне дыялектаў фінскай мовы.
![Thumb image](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/3/3f/Suomen_hist_maakunnat.jpg/220px-Suomen_hist_maakunnat.jpg)
![Thumb image](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/9/94/Historical_provinces_in_Finland.svg/640px-Historical_provinces_in_Finland.svg.png)