From Wikipedia, the free encyclopedia
Гірт Годвінсан (стар.-англ.: Gyrð; англ.: Gyrth; каля 1032 — 14 кастрычніка 1066) — англасаксонскі арыстакрат, эрл Усходняй Англіі (з 1055 г.) прадстаўнік дому Годвіна і малодшы брат караля Гаральда II, актыўны ўдзельнік абароны Англіі ад нармандскіх заваёўнікаў.
Гірт Годвінсан | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
англ.: Gyrth Godwinson | |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Эльфгар Мерсійскі | ||||||
Пераемнік | тытул скасаваны | ||||||
Нараджэнне | каля 1032 | ||||||
Смерць |
14 кастрычніка 1066 |
||||||
Род | Дом Годвіна | ||||||
Бацька | Годвін Уэсэкскі[d][1][2] | ||||||
Маці | Гіта Торкельдоцір[d][1][2] | ||||||
Бітвы |
Гірт быў чацвёртым сынам Годвіна, усемагутнага эрла Уэсэкса. Калі ў 1051 г. англійскі кароль Эдуард Спаведнік дамогся падзення Годвіна і яго эміграцыі, разам з бацькам і старэйшым братам Свенам Гірт адправіўся ў Фландрыю. У наступным годзе Годвін сабраў невялікі флот і разам са сваімі дзецьмі атакаваў паўднёвае ўзбярэжжа Англіі. Кароль быў вымушаны падпарадкавацца і вярнуць Годвіну яго ўладання і месца пры двары.
Пасля смерці Годвіна ў 1053 г. старэйшы сын Гаральд атрымаў у спадчыну тытул эрла Уэсэкса, а Гірту праз два гады было перададзена былое эрлства Гаральда, якое ўключала Усходнюю Англію, Кембрыджшыр і Оксфардшыр[3]. Разам з рэгіёнамі, размешчанымі пад кантролем іншых братоў, дом Годвіна кіраваў практычна ўсёй тэрыторыяй Англіі, за выключэннем заходняй часткі Сярэдняй Англіі (Мерсія). Уплыў Гірта яшчэ больш узмацніўся з узыходжаннем напачатку 1066 г. яго брата Гаральда на англійскі прастол.
Паводле сведчанняў Вільяма Мальмсберыйскага, у сярэдзіне 1066 г. Гірт выступіў супраць асабістага ўдзелу караля Гаральда ў вайне з Вільгельмам, герцагам Нармандыі, у сувязі з тым, што Гаральд да ўзыходжання на прастол даў клятву вернасці Вільгельму і абяцаў падтрымаць яго кандыдатуру на англійскую карону[4]. Гірт быў гатовы сам узначаліць англасаксонскую армію, каб не дапусціць парушэння Гаральдам сваёй клятвы. Аднак кароль праігнараваў прапанову Гірта. У бітве пры Гастынгсе 14 кастрычніка 1066 г. Гірт на чале сваёй дружыны ваяваў з нармандскімі войскамі і загінуў разам са сваімі братамі Гаральдам і Леафвінам.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.