Гіраскоп
From Wikipedia, the free encyclopedia
Гіраскоп (ад стар.-грэч.: γῦρος «круг» і σκοπέω «гляджу») — сіметрычнае цвёрдае цела, якое хутка верціцца і вось вярчэння якога можа мяняць свой напрамак у прасторы.
Уласцівасці гіраскопа маюць нябесныя целы, артылерыйскія снарады, ротары турбін, вінты самалётаў, колы веласіпедаў і матацыклаў і іншыя целы, якія верцяцца. Найпрасцейшы гіраскоп — дзіцячая цацка ваўчок.