![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/a/a7/Roses_des_Sables_Tunisie.jpg/640px-Roses_des_Sables_Tunisie.jpg&w=640&q=50)
Гіпс
From Wikipedia, the free encyclopedia
Гіпс — мінерал з класа сульфатаў, склад: CaSO4•2H2O. Кудзелістая разнавіднасць гіпсу называецца селенітам, а крупчастая — алебастрам.
Хуткія факты Гіпс, «Гіпсавая ружа» з Сахары, 47 см у даўжыню ...
Гіпс | |
---|---|
![]() | |
«Гіпсавая ружа» з Сахары, 47 см у даўжыню | |
Формула | CaSO4•2H2O |
Сінгонія | Манаклінная |
Колер | Белы, шэры, чырвоны |
Колер рысы | Белы |
Бляск | Шкляны да перламутравага |
Цвёрдасць | 1,5—2,0 |
Спайнасць | Вельмі дасканалая |
Злом | Няроўны; гнуткі, але не эластычны |
Шчыльнасць | 2,2—2,4 г/см³ |
Закрыць
![Thumb image](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/6/66/Gypsum_-_Sieroszowice_mine%2C_Lubin%2C_Lower_Silesia%2C_Poland.jpg/640px-Gypsum_-_Sieroszowice_mine%2C_Lubin%2C_Lower_Silesia%2C_Poland.jpg)
Гіпс утрымлівае 32,56 % СаО, 46,51 % SO3 і 20,93 % H2O. Чысты гіпс бясколерны і празрысты. Пры награванні да 170 °C часткова губляе ваду і пераўтвараецца ў алебастр. Пры змешванні з вадой алебастр хутка цвярдзее і пераўтвараецца ў гіпс.