![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/8/80/TalochTon8.jpg/640px-TalochTon8.jpg&w=640&q=50)
Гімн Швецыі
From Wikipedia, the free encyclopedia
«Du gamla, Du fria» (Ты старажытны, Ты вольны) — нацыянальны гімн Швецыі. Напісаны даследчыкам вуснай народнай творчасці Рыхардам Дыбекам (Richard Dybeck) у 1844 годзе на старажытную шведскую мелодыю. У першапачатковым варыянце замест «Du gamla, Du fria» было «Du gamla, Du friska» («Ты старажытны, Ты здаровы»). Упершыню тэкст быў апублікаваны ў наступным годзе ў зборніку «Абраныя шведскія народныя песні».
Ты старажытны, Ты свабодны | |
---|---|
Du gamla, Du fria | |
Ду гамла, Ду фрыа | |
![]() | |
Аўтар слоў | Рыхард Дзюбек, 1844 |
Кампазітар | Народная мелодыя |
Краіна |
![]() |
Інструментальная версія |
У адрозненне ад шматлікіх іншых гімнаў, «Du gamla, Du fria» стала гімнам не ў выніку нейкага палітычнага рашэння, а як бы паступова ўкаранілася ў свядомасць шведаў як нацыянальны гімн. Лічыцца, што не апошнюю ролю ў гэтым адыграў эпізод на адной з імпрэзаў з нагоды Дня шведскага сцяга, калі кароль Оскар II падняўся са свайго месца падчас выканання аркестрам гэтай мелодыі.
Апошнія два куплеты выконваюцца рэдка — магчыма, праз тое, што яны залішне патрыятычныя, але, хутчэй за ўсё, проста таму, што яны робяць выкананне занадта доўгім.