Гімназія імя Яна Неруды
From Wikipedia, the free encyclopedia
From Wikipedia, the free encyclopedia
Гімназія імя Яна Неруды (чэшск.: Gymnázium Jana Nerudy) — шасцігадовая гімназія сярэдняй адукацыі, якая знаходзіцца ў пражскім раёне Мала-Страна на вуліцы Геліхава 457/3, Чэхія. Адна з найстарэйшых гімназій у Чэхіі[1].
Гімназія была заснавана 6 чэрвеня 1865 года. Да канца XIX стагоддзя разам з Лужыцкай семінарыяй была адной з адукацыйных устаноў, у якой вучылася будучая сербалужыцкая інтэлігенцыя. Студэнты Лужыцкай семінарыі для атрымання дзяржаўнай адукацыі праходзілі ў абавязковым парадку навучанне ў гэтай гімназіі[2]. У XIX — пачатку XX стагоддзя называлася як «Маластранская нямецкая гімназія» па найменні «Маластранскай гімназіі», якая існавала ў 40-е гады XIX стагоддзя [3]. У сучасным будынку знаходзіцца з 1876 года, калі яе дырэктарам быў чэшскі педагог і грамадскі дзеяч Вацлаў Зялёны. З нагоды 100-годдзя з дня нараджэння чэшскага пісьменніка і паэта Яна Неруды гімназіі ў 1934 годзе было прысвоена яго імя.
Да 1990 года ў гімназіі дзейнічалі два аддзяленні: гуманітарнае аддзяленне і аддзяленне натуральных навук. З 1990 года сістэма навучання падзяляецца на два этапы, на працягу якіх выкладаюцца навуковыя і гуманітарныя дысцыпліны. З гэтага ж часу адукацыя ў гімназіі мае двухмоўны чэшска-англійскі і чэшска-французскі характар. У першы і другі год навучання прадметы выкладаюцца на англійскай мове. З трэцяга года навучання прадметы (акрамя курсу выяўленчага мастацтва і спорту) выкладаюцца на французскай мове.
Асноўны будынак гімназіі размяшчаецца на вуліцы Геліхава. Музычнае аддзяленне знаходзіцца на Коменскай плошчы.
У 1996/1997 і 2011/2012 гадах у музычным аддзяленні на Коменскай плошчы дзейнічала сістэма васьмігадовай адукацыі.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.