Гідрапарк (станцыя метро)
станцыя Кіеўскага метрапалітэна на Святошынско-Браварскай лініі From Wikipedia, the free encyclopedia
станцыя Кіеўскага метрапалітэна на Святошынско-Браварскай лініі From Wikipedia, the free encyclopedia
Гідрапарк (укр.: Гідропа́рк, ⓘ) — 8-я станцыя Кіеўскага метрапалітэна, размешчаная на Святошынска-Броварскай лініі паміж станцыямі «Левабярэжная» і «Дняпро».
«Гідрапарк» укр.: Гідропарк | |
---|---|
Святошынска-Броварская лінія | |
Кіеўскі метрапалітэн | |
Дата адкрыцця | 5 лістапада 1965 года |
Праектная назва | Цэнтральны парк культуры і адпачынку |
Раён | Дняпроўскі |
Акруга | Венецыянскі востраў |
Тып | наземная эстакадная станцыя, астраўнога тыпу |
Тып платформаў | астраўная |
Даўжыня платформаў, м | 102,8 м |
Шырыня платформаў, м | 8 м |
Узведзена | Кіеўметрабуд |
Выхад да вуліц | Браварскага праспекта, ПКіА Гідрапарк |
Час адкрыцця | 05:40 |
Код станцыі | 123 |
Суседнія станцыі | Левабярэжная і Дняпро |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Святошынска-Броварская лінія | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
|
Размешчана на Венецыянскім востраве ў паўночнай частцы парку культуры і адпачынку Гідрапарк. Адкрыццё станцыі было ўзгоднена па часе з адкрыццём першай чаргі зоны адпачынку.
Адкрыта 5 лістапада 1965 года. Пасажырапаток — 6,9 тыс. чал./суткі. Адна з нямногіх станцый у кіеўскім метро (разам з «Залатымі варотамі»), да якіх не падведзены іншы наземны грамадскі транспарт.
Станцыя наземная адкрытая з 1 астраўной і 1 бакавой платформамі. Астраўная платформа прычынена навесам, абапіраецца на калоны, размешчаныя па цэнтры платформы. Бакавая платформа была пабудавана ў 1973 годзе на першым пуці (у кірунку руху цягнікоў да станцыі «Левабярэжная») і выкарыстоўвалася ў летні перыяд да 1987 года — да пабудовы другога выхаду.
Мае два выхады, злучаныя з падземнымі пераходамі пад лініяй метро. Другі выхад быў пабудаваны без закрыцця руху цягнікоў і адкрыты 30 снежня 1987 года, цяпер выкарыстоўваецца толькі ў летні перыяд.
Афармленне станцыі ідэнтычна «Левабярэжнай» і «Дарніцы», станцыю адрознівае толькі выкарыстанне ў аздабленні зялёнай пліткі. Заходні выхад аформлены пано на тэму адпачынку кіяўлян.
Адкрыццё — 05:10, закрыццё — 00:10.
Адпраўленне першага цягніка ў накірунку:
Адпраўленне апошняга цягніка ў накірунку:
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.