![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/b/b7/Hydrazine-distances-2D.png/640px-Hydrazine-distances-2D.png&w=640&q=50)
Гідразін
хімічнае злучэнне / From Wikipedia, the free encyclopedia
Гідразі́н (дыамід) H2N—NH2 — бясколерная, моцна гіграскапічная вадкасць з непрыемным пахам.
Хуткія факты Агульныя, Фізічныя ўласцівасці ...
Гідразін | |
![]() | |
![]() | |
![]() | |
Агульныя | |
---|---|
Сістэматычнае найменне | гідразін |
Хім. формула | N2H4 |
Фізічныя ўласцівасці | |
Стан (ст. ум.) | бясколерная вадкасць |
Адн. малек. маса | 32.05 а. а. м. |
Малярная маса | 32.05 г/моль |
Шчыльнасць | 1.01 г/см³ |
Тэрмічныя ўласцівасці | |
Тэмпература плаўлення | 1 °C |
Тэмпература кіпення | 114 °C |
Хімічныя ўласцівасці | |
Растваральнасць у вадзе | змешваецца |
Класіфікацыя | |
Рэг. нумар CAS | [302-01-2] |
PubChem | 9321 |
Рэг. нумар EINECS | 206-114-9 |
SMILES | |
RTECS | MU7175000 |
ChemSpider | 8960 |
Закрыць
Малекула N2H4 складаецца з дзвюх групаў NH2, павернутых адна адносна аднае, што абумоўлівае палярнасць малекулы гідразіну, μ = 0,62 · 10−29 Кл · м. Змешваецца ў любых суадносінах з вадой, вадкім аміякам, этанолам; у непалярных растваральніках раствараецца дрэнна. Па ўстойлівасці гідразін значна саступае аміяку, бо сувязь N—N не вельмі трывалая.