Гіганцкая акула (Cetorhinus maximus) — другі па велічыні від рыб пасля кітовай акулы. Гіганцкая акула дасягае даўжыні да дзесяці метраў і важыць каля чатырох тон. Сведчанні пра больш буйныя экземпляры велічынёй ад 12 да 15 метраў пакуль не былі пацверджаныя. Асобіны менш трох метраў сустракаюцца вельмі рэдка. Самая дробная злоўленая гіганцкая акула была 1,7 метра ў даўжыню. Як і кітовая акула, гіганцкая акула харчуецца планктонам, аднак не ўсмоктвае ваду, а проста плавае з адкрытай пашчай, фільтруе праз шчэлепы ўсё, што ў яе патрапіць. Гіганцкая акула здольная фільтраваць да 2000 тон вады ў гадзіну.
Хуткія факты Навуковая класіфікацыя, Міжнародная навуковая назва ...
Закрыць