From Wikipedia, the free encyclopedia
Гюстаў Кларанс Радольф Буланжэ (фр. Gustave Clarence Rodolphe Boulanger; 25 красавіка 1824, Парыж — кастрычнік 1888, там жа) — французскі мастак, прадстаўнік салоннага жывапісу і арыенталіст.
Гюстаў Буланжэ | |
---|---|
фр.: Gustave Boulanger | |
Імя пры нараджэнні | фр.: Rodolphe Clarance Boulanger[1] |
Род дзейнасці | мастак |
Дата нараджэння | 5 красавіка 1824[2] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 23 верасня 1888[3][4] (64 гады) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Месца працы | |
Альма-матар | |
Член у | |
Узнагароды і прэміі | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Гюстаў Буланжэ нарадзіўся 25 красавіка 1824 года ў Парыжы. Асірацеў у 14 гадоў. Вывучаў жывапіс у парыжскай Школе прыгожых мастацтваў пад кіраўніцтвам Поля Дэлароша і П’ера-Жуля Жаліва. У 1845 годзе ён упершыню наведаў Алжыр, і гэта выклікала ў яго цікавасць да ўсходняй тэматыкі.
Атрымаўшы першую ўзнагароду за карціну «Адысей, пазнаны Эўрыклеяй», быў адпраўлены ў 1854 годзе за казённы кошт у Італію і здзейсніў двухгадовае навучальнае падарожжа па краіне. Дзякуючы сваёй карціне «Цэзар на Рубіконе» меў у Рыме вялікі поспех, які развіў пасля вяртання ў Парыж сваімі палотнамі «Маэстра Палестрына», «Араб» і «Кабілы ў дарозе».
Эскізы і накіды, створаныя Буланжэ падчас паездкі ў Італію, паслужылі асновай для яго твораў на антычную тэматыку, такіх як «Лукрэцыя», «Лесбія», «Прадаўцы вянкоў у Пампеях» і інш.
Працы Буланжэ блізкія па стылі твораў мастака Жана-Леона Жэрома і прыводзілі ў захапленне імператара Напалеона III, які даў указанне Гюставу Буланжэ ўпрыгожыць свой парыжскі палац у «пампеянскім стылі». Пэндзлі Буланжэ належаць роспісы ў парыжскай Оперы Гарнье.
Пачаў выкладаць у Інстытуце Францыі ў 1882 годзе і быў уплывовым настаўнікам, вядомым сваёй непрыязнасцю да імпрэсіянізму.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.