From Wikipedia, the free encyclopedia
Гэнрыка Крыстына Кшывонас-Стрыхарска (польск.: Henryka Krystyna Krzywonos-Strycharska; нар. 27 сакавіка 1953, Ольштын) — дзеяч апазіцыі ў ПНР, дэпутат Сейму Рэспублікі Польшча VIII і IX склікання.
Гэнрыка Кшывонас | |
---|---|
польск.: Henryka Krzywonos | |
Нараджэнне |
27 сакавіка 1953[1] (71 год) |
Партыя | |
Член у | |
Месца працы | |
Узнагароды | |
Сайт | henrykakrzywonos.pl |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
У часы камунізму ў Польшчы працавала ў Гданьску машыністкай трамвая. 15 жніўня 1980 года яна спыніла свой трамвай і загадала пасажырам выйсці, абвясціўшы пра страйк. Гэтую падзею называюць пачаткам страйку гданьскага грамадскага транспарту. Гэнрыка Кшывонас-Стрыхарска ўдзельнічала ў перамовах гданьскіх рабочых з уладамі. У выніку тых перамоваў паўстала «Салідарнасць».
Падчас ваеннага становішча яна дапамагала інтэрнаваным, распаўсюджвала падпольны друк. Пазней і сама стала ахвярай рэпрэсій: страціла працу, ёй загадалі пакінуць Гданьск. Падчас аднаго з вобшукаў яе моцна збілі, у выніку яна страціла цяжарнасць.
Ужо ў незалежнай Польшчы разам з мужам яны ўсынавілі і выхавалі 12 дзяцей. Гэнрыка Кшывонас-Стрыхарска — дэпутат Сейму і сябра парламенцкай групы па кантактах з Беларуссю.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.