![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/3/34/Gaeltachtai_le_hainmneacha2.svg/langbe-640px-Gaeltachtai_le_hainmneacha2.svg.png&w=640&q=50)
Гэлтахт
From Wikipedia, the free encyclopedia
Гэлтахт (ірл. Gaeltacht) — ірландская назва для рэгіёнаў, у якіх большая частка насельніцтва захоўвае ірландскую гэльскую мову (Gaeilge) ў паўсядзённых зносінах. Гэлтахты не з'яўляюцца адміністрацыйнымі адзінкамі Ірландыі, але іх статус вызначаны заканадаўча, і ўрад улічвае паказчыкі па гэлтахтах у сваіх справаздачах. Гэлтахты знаходзяцца пераважна на захадзе краіны.
![Thumb image](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/3/34/Gaeltachtai_le_hainmneacha2.svg/640px-Gaeltachtai_le_hainmneacha2.svg.png)
У Шатландыі таксама існуюць гэлтахты (шатл. гэл. Gàidhealtachd), так могуць называцца высакагорныя раёны на поўначы, а таксама Гебрыдскія астравы, дзе захоўваецца шатландская гэльская мова. Гэлтахты ў Шатландыі адрозніваюцца ад ірландскіх тым, што іх статус юрыдычна не замацаваны.