![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/f/fc/Hutsuly.jpg/640px-Hutsuly.jpg&w=640&q=50)
Гуцулы
From Wikipedia, the free encyclopedia
Гуцулы — этнаграфічная група ўкраінцаў. Жывуць на Гуцульшчыне (горных раёнах Івана-Франкоўскай і Чарнавіцкай абласцей, а таксама ў Рахоўскім раёне Закарпацкай вобласці) Украіны. Гавораць на гуцульскім дыялекце ўкраінскай мовы.
Хуткія факты Гуцулы, Саманазва ...
Гуцулы | |
---|---|
![]() Гуцулы. Пачатак 20 ст. | |
Саманазва | укр.: Гуцули |
Колькасць | 26,290 |
Рассяленне | |
Этнічныя мовы | украінская, румынская |
Традыцыйныя рэлігіі (канфесіі) | Пераважна Украінская Грэка-Каталіцкая Царква або праваслаўе, меншасць спавядае каталіцтва |
Блізкія этнасы | Бойкі, лемкі |
Закрыць
Асноўнымі заняткамі гуцулаў здаўна былі горна-пашавая жывёлагадоўля, лясныя промыслы, сплаў лесу па горных рэках. Земляробства (пераважна садоўніцтва і агародніцтва) мела другараднае значэнне. Былі развіты мастацкія промыслы (разьба і выпальванне па дрэве, вытворчасць скураных і медных вырабаў, ганчарства, ткацтва).