From Wikipedia, the free encyclopedia
Густаў Генрых Ральф фон Кёнігсвальд (ням.: Gustav Heinrich Ralph von Koenigswald; 13 лістапада 1902 — 10 ліпеня 1982 г.) — нямецкі і галандскі палеантолаг, геолаг і антраполаг.
Густаў Генрых Ральф фон Кёнігсвальд | |
---|---|
Gustav Heinrich Ralph von Koenigswald | |
Дата нараджэння | 13 лістапада 1902[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 10 ліпеня 1982[1][2][…] (79 гадоў) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | геолаг, палеантолаг, археолаг, антраполаг, даследчык дагістарычнай эпохі, палеаантраполаг, выкладчык універсітэта |
Навуковая сфера | палеанталогія[5], геалогія[5] і антрапалогія[5] |
Месца працы | |
Альма-матар | |
Член у | |
Узнагароды |
залаты медаль (1954) |
У 1931 годзе прыбыў на востраў Ява ў складзе навуковай экспедыцыі, у выніку якой у 1937—1939 гадах былі выяўленыя добра захаваўшыяся косткі пітэкантрапа і сляды каменных прыладаў, што пераканала навуковую супольнасць у сапраўдным існаванні гэтага віду[8]. Па выніках гэтай экспедыцыі былі адкрыты і апісаны парэшткі мегантрапа і гігантапітэка. У 1939 годзе Кёнігсвальд прывёз у Пекін косткі пітэкантрапа, параўнаў іх у лабараторыі Вейдэнрэйха з парэшткамі сінантрапа і прыйшоў да высновы, што яны належаць аднаму віду выкапнёвых людзей[9].
Падчас Другой сусветнай вайны быў захоплены японцамі і некаторы час правёў у палоне. Пасля вайны працаваў у Амерыканскім музеі натуральнай гісторыі, затым узначаліў кафедру палеанталогіі ва Утрэхтскім універсітэце, адкуль рабіў экспедыцыі ў Паўднёвую Афрыку (1951-52), Пакістан (1966-67) і Тайланд (1957). Выказаў здагадку, што радзімай чалавекападобных малпаў была Індыя. Выйшаўшы на пенсію, перасяліўся ў наваколлі Франкфурта.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.