аграгарадок у Шчучынскім раёне Гродзенскай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Гурно́фель[1] (трансліт.: Hurnofieĺ, руск.: Гурнофель) — аграгарадок у Шчучынскім раёне Гродзенскай вобласці. Уваходзіць у склад Васілішкаўскага сельсавета.
Аграгарадок
Гурнофель
|
Зімой 1918-1919 гадоў у маёнтку Гурнофель знаходзілася база вайсковых аддзелаў польскай Самаабароны. 17 студзеня аддзелы Самаабароны з Гурнофеля адышлі да Шчучына.
З 1939 — у БССР. З канца чэрвеня 1941 да пачатку ліпеня 1944 над нацысцкай акупацыяй.
Да 2013 года Гурнофель уваходзіў у склад Галавічпольскага сельсавета[2].
Гурнофельскі парк займае плошчу 2 га, пейзажны, захаваўся часткова. Аснову дэндрарыя складаюць мясцовыя пароды дрэў, размешчаныя ў выглядзе невялікіх груп, букетам ці клумбай. У канцы ХІХ ст. ў парку высаджана шмат экзотаў. Зберагліся паасобныя дрэвы туі заходняй, клёну серабрыстага, дубу паўночнага, вярбы белай ніцай, лістоўніцы еўрапейскай, вельмі рэдкай на Беларусі тсугі канадскай.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.