Гульні добрай волі
From Wikipedia, the free encyclopedia
Гульні добрай волі (англ.: Goodwill Games) — міжнародныя спаборніцтвы, па сваім маштабе падобныя да Алімпійскіх гульняў. Праводзіліся раз у 4 гады па ініцыятыве спартыўных арганізацый, дзелавых колаў і грамадскасці ЗША і краін-удзельніц. Пазней Гульні добрай волі былі прададзены іх заснавальнікам Тэдам Цёрнерам кампаніі Time Warner, Аўстралія. Дэвіз Гульняў — «Ад дружбы ў спорце — да міру на Зямлі!».