![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/9/9a/Iceland_Grimsvoetn_1972-B_%2528cropped%2529.jpg/640px-Iceland_Grimsvoetn_1972-B_%2528cropped%2529.jpg&w=640&q=50)
Грымсвётн
From Wikipedia, the free encyclopedia
Грымсвётн (ісл.: Grímsvötn, ад grims — змрочныя, vötn — воды) — вулкан на поўдні Ісландыі. Вышыня вулкана складае каля 970 м, па іншых дадзеных 1725 м. Даўжыня кратэра моцна вагаецца ад магутнасці вывяржэнняў, у 1989 г. складала каля 200 м, у 1998 годзе — больш за 500 м; лістападаўскае вывяржэнне 2004 года суправаджалася павелічэннем кальдэры да двух кіламетраў. Звязаны сістэмай літасферных расколін з вулканамі Лакі і Катла. Пакрыты паўночна-заходняй часткай ледавіка Ватнаёкутль.
Хуткія факты Грымсвётн, Краіна ...
Грымсвётн | |
---|---|
ісл. Grímsvötn | |
![]() | |
Краіна | |
Форма вулкана | шчытападобны вулкан |
Дыяметр кратара | 2 000 м |
Апошняе вывяржэнне | 21 мая 2011 |
Вышыня вяршыні | 1725 м |
![]() |
Закрыць
Перыядычнасць вывяржэнняў — ад 3 да 10 гадоў. Апошняе вывяржэнне пачалося 21 мая 2011 года.