![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/4/46/Wall_cloud_with_lightning_-_NOAA_-_rotated.jpg/640px-Wall_cloud_with_lightning_-_NOAA_-_rotated.jpg&w=640&q=50)
Гром
From Wikipedia, the free encyclopedia
Гром — гукавая з'ява ў атмасферы, суправаджае разрад маланкі. Гром уяўляе сабой ваганні паветра пад уплывам вельмі хуткага падвышэння ціску на шляху маланкі, з прычыны награвання прыблізна да 30 000 ° C. Раскаты грому ўзнікаюць з-за таго, што маланка мае значную даўжыню і гук ад розных яе участкаў даходзіць да вуха назіральніка не адначасова; акрамя таго грому спрыяе адлюстраванне гуку ад аблокаў, а таксама таму, што з-за рэфракцыі гукавая хваля распаўсюджваецца па розных шляхах і прыходзіць з рознымі запазненнямі, акрамя таго сам разрад адбываецца не імгненна.
![Thumb image](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/4/46/Wall_cloud_with_lightning_-_NOAA_-_rotated.jpg/640px-Wall_cloud_with_lightning_-_NOAA_-_rotated.jpg)
Гучнасць грукату грому можа дасягаць 120 дэцыбел.